Перайсці да зместу

Пётр Андрэевіч Талстой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Андрэевіч Талстой
Нараджэнне 1645[1][2][…]
Смерць 17 лютага 1729(1729-02-17) ці 10 лютага 1729(1729-02-10)[3]
Месца пахавання
Род Талстыя[d]
Бацька Андрэй Васілевіч Талстой[d]
Маці Саламаніда Міхайлаўна Міласлаўская[d]
Жонка Solomonida Dubrovskaya[d]
Дзеці Пётр Пятровіч Талстой[d][4] і Іван Пятровіч Талстой[d]
Дзейнасць дзяржаўная служба[5] і дыпламатыя[5]
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Андрэевіч Талстой (руск.: Пётр Андревич Толстой, 1645 — 17 лютага 1729) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат, граф, паплечнік Пятра Вялікага, адзін з кіраўнікоў яго сакрэтнай службы. Брат Івана Андрэевіча Талстога. Атрымаўшы графскі тытул Расійскай імперыі, паклаў пачатак графскай галіне роду Талстых. Яго нашчадкамі ў мужчынскім калене з’яўляюцца пісьменнікі Аляксей Канстанцінавіч і Леў Мікалаевіч Талстыя, мастак Фёдар Пятровіч Талстой і многія іншыя знакамітыя дзеячы.

Сын акольнічага Андрэя Васільевіча Талстога і Саламаніды Міласлаўскай (далёкая сваячка царыцы Марыі Ільінічны Міласлаўскай). Жонка — Саламаніда Цімафееўна Дуброўская (16451729).

Служыў з 1682 пры двары стольнікам, садзейнічаў стралецкаму бунту, пасля перайшоў на бок цара Пятра. Цар доўгі час ставіўся да Талстога вельмі стрымана; яго недаверлівасць не пахіснулі і ваенныя заслугі Талстога ў другім Азоўскім паходзе (1696). У 1697 годзе цар паслаў «валанцёраў» ў замежнае вучэнне, і Талстой, будучы ўжо ў сталых гадах, сам падахвоціўся ехаць для вывучэння марской справы. Два гады, праведзеных у Італіі, зблізілі Талстога з заходнееўрапейскай культурай.

У канцы 1701 года быў прызначаны пасланцам у Канстанцінопаль, пасля вяртання ў Расію ў 1714 годзе, быў прызначаны сенатарам. У 17151719 гадах выконваў дыпламатычныя даручэнні ў сферы адносін з Даніяй, Англіяй і Прусіяй.

У 1717 годзе Талстой шляхам пагроз і ілжывых абяцанняў схіліў царэвіча Аляксея да вяртання ў Расію, за што быў пастаўлены на чале Таемнай канцылярыяй. З гэтага часу Талстой становіцца адным з самых блізкіх і давераных асоб Пятра. У 1724 годзе ўказам імператара Пятра I атрымаў графскі тытул.

Пасля смерці Пятра Талстой разам з Меншыкавым энергічна садзейнічаў узыходжанню на сталец Кацярыны I. У 1726 годзе Талстой удзельнічаў у перамовах аб заключэнні руска-аўстрыйскага саюза. Разышоўся з Меншыкавым у планах на ўзыходжанне Пятра II, за што паплаціўся спасылкай у Салавецкі манастыр, дзе памёр і быў пахаваны ля сцен кляштарнага Прэабражэнскага сабора. У 1727 годзе пазбаўлены чыноў і графскага тытула.

Ад шлюбу з Саламанідай Цімафееўнай Дуброўскай у графа Талстога было два сыны: Іван Пятровіч, сапраўдны стацкі саветнік, які разам з бацькам быў сасланы на Салаўкі, дзе памёр у 1728 годзе; і Пётр Пятровіч, палкоўнік Нежынскага палка, пасля апалы бацькі выдалены на пастаяннае жыхарства «у вёскі», дзе як і брат памёр у 1728 годзе.

У 1760 годзе нашчадкам Талстога вернуты графскі тытул.

Захаваўся дзённік замежнага падарожжа Талстога ў 1697—1699 гадах, характэрны ўзор тых уражанняў, якія выносілі рускія людзі Пятроўскага часу з свайго знаёмства з Заходняй Еўропай. Акрамя таго, Талстой склаў у 1706 годзе грунтоўнае апісанне Чорнага мора. Дзённікавыя запісы Талстога з’яўляюцца адным з важных крыніц па гісторыі Расіі эпохі Пятра I.

Зноскі

  1. Petr Andreevich, graf Tolstoĭ // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pyotr Andreyevich, Count Tolstoy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ТОЛСТОЙ Петр Андреевич // Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 3: Р—Я / под ред. А. М. ПанченкоСПб.: Наука, 2010. — С. 253–254. — ISBN 978-5-02-025203-5
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • Талсто́й Пётр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 407—408. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Н. А. Попов «Граф П. А. Т.» («Древняя и Новая Россия», 1875, № 3);
  • Н. А. Попов «Из жизни П. А. Т.» («Русский вестник», 1860, № 11)
  • «Сведения о пребывании гр. П. А. Т. в ссылке» («Древняя и новая Россия», 1875, № 11)
  • «Путешествие в Италию и на о-в Мальту стольника П. А. Т. в 1697 и 1698 гг.» («Атеней», 1859).
  • Пыпин, «Путешествия за границу времен Петра Вел.» («Вестник Европы», 1897, № 9);
  • Пекарский, «Наука и литература в России» (I); *Погодин, «Суд над царевичем Алексеем Петровичем» («Русская беседа», 1860, I);
  • Костомаров, «Царевич Алексей Петрович» («Др. и новая Россия», 1875, № 1 и 2 и «Монография», т. XVI).